Сцяпан Фёдаравіч Сокал
Сцяпан Фёдаравіч Сокал (8 кастрычніка 1943, в. Шавялі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 снежня 2020) — беларускі юрыст, гісторык, філосаф, арганізатар беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990).
Сцяпан Фёдаравіч Сокал | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 2020 (77 гадоў) |
Род дзейнасці | юрыст, гісторык, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна ў беларускай сялянскай сям’і.
Сярэднюю школу Сцяпан скончыў у Баранавічах у 1959 годзе. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца Іосіфа Аляксандравіча Юхо, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў 2-й палове ХVI ст.».
У 1971—1974 і 1981—1985 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларускай ССР. У 1974—1977 гадах працаваў на кафедры філасофіі ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1977—1981 гадах працаваў інспектарам Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР.
З 1985 па 1990 г.г. узначальваў кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і адначасова працаваў дэканам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў ХVI — ХVII стагоддзях» абараніў у 1987 годзе. У 1989 годзе прысвоена званне прафесара. Першым на факультэце правазнаўства пачаў чытаць лекцыі на беларускай мове.
У 1990 годзе перайшоў на працу ў Саюз юрыстаў Беларусі, які ўзначальваў з 1990 па 1993 г.г. Заснаваў недзяржаўны Інстытут правазнаўства і доўгі час працаваў рэктарам гэтай установы.
УзнагародыПравіць
Кавалер ордэна «Знак Пашаны», выдатнік адукацыі Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню развіцця сацыялагічнай, палітычнай і прававой думкі Беларусі.
ТворыПравіць
- Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
- История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разам з І. Юхо);
- Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд. Мн. 2000 (разам з С. А. Падокшыным).
ЛітаратураПравіць
- Сокал Сцяпан Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Старонка на сайце ГрДУ
- Сцяпан Фёдаравіч Сокал на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»