Сцяфан (Корзун)
Сцяфан, свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун (25 сакавіка 1944, в. Карзуны, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 22 красавіка 2022) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (1990—2022).
Архіепіскап Сцяфан | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Дзейнасць | святар |
Імя пры нараджэнні | Ігар Пятровіч Корзун |
Нараджэнне |
25 сакавіка 1944 |
Смерць | 22 красавіка 2022 (78 гадоў) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1962 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963—66 служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.
У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 года — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.
Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года архімандрыту Сцяфану (Корзуну) вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 4 сакавіка 1990 года хіратанісаны ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.
Захапляўся творчасцю Якуба Коласа. Ініцыятар усталявання на званіцы Свята-Варварынскага сабора ў Пінску шыльды, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з’явілася яна ў 2015 годзе[1].
Памёр 22 красавіка 2022 года[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- СЦЯФАН, АРХІЕПІСКАП ПІНСКІ І ЛУНІНЕЦКІ // church.by