Сцёкавыя воды
Сцёкавыя воды — вадкія адходы, якія утвараюцца ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асноўных крыніц забруджвання вод.
Падзяляюцца на:
- камунальныя (гаспадарча-бытавыя ),
- вытворчыя (прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі),
- жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм),
- ліўневыя (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў),
- мяшаныя (камунальныя, вытворчыя і іншыя сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі).
Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. Ачыстка сцёкавых вод адбываецца на ачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біялагічных сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўна-ачышчаныя сцёкавыя воды, якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння.
Беларусь
правіцьНа Беларусі аб'ём сцёкавых вод у 1996—2000 складаў каля 1,2 км³/год, у т.л. нарматыўна-ачышчаных 0,9 км³/год.
Літаратура
правіць- Макарэвіч А. А. Сцёкавыя воды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцёкавыя воды