Сыгніўка
Сыгніўка[1] (укр.: Сигні́вка) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Патона, Выгоўскага і Гарадоцкай.
Сыгніўка | |
---|---|
Сигнівка | |
49°49′39″ пн. ш. 23°57′48″ у. д.HGЯO | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Залізнычны раён |
Першае згадванне | XVIII ст. |
Ранейшы статус | сяло |
Год уключэння ў межы горада | 1930 г. |
Паштовыя індэксы | 79022, 79040 |
Гісторыя
правіцьІснуе версія, што назва былога сяла паходзіць ад прозвішча ўладальнікаў мясцовага маёнтка братоў Сігні (італ.: Signi), што з часам трансфармавалася ў сучасную назву Сыгніўка (польск.: Signiówka, Sygniówka).
З канца XVIII ст. мясцовасць засялялі нямецкія каланісты. Перад Першай сусветнай вайной Сыгніўка мела статус прыгараднага сяла з насельніцтвам каля 2 тыс. чалавек, з якіх большасць было немцамі па паходжанню. У 1920-1930-х гг. раён пачалі хутка забудоўваць сядзібнымі дамамі для рабочых. Яшчэ ў 1920-х гг. пракладзеная вул. Пустая (сучасная вул. Выгоўскага). 11 красавіка 1930 г. Сыгніўка ўвайшла ў межы горада.
У савецкія часы ў межах раёна па праекце архітэктараў 3. Падлеснага, Л. Нівінай і С. Зэм'янкіна ў 1980-1990 гг. быў збудаваны жылы масіў Срыблясты. Яшчэ ў 1970-х гг. была пабудавана прафесійная спартыўная арэна Залізнычнага раёна Львова — стадыён "Сокал".
У другой палове 1960-х гг. на вул. Выгоўскага паміж вул. Любінскай і вул. Патона былі пракладзеныя лініі для тралейбуснага маршруту №10. У 1971 г. тралейбус №10 злучыў вул. Рашыўскую з цэнтрам горада. У 1972 г. быў зменены тралейбусны маршрут №3, які злучыў вул. Прапарную (сучасную вул. Рашыўскую) з тралейбусным дэпо. У 1974 г. тралейбусны маршрут №3 працягнулі да пл. Крапыўныцкага і на вул. Стрыйскую, аднак ужо ў 1977 г. на вуліцы Рашыўскай з'явіўся канцавы прыпынак тралейбуснага маршруту №3.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»