Сыма Гуан
Сыма Гуан (1019—1086) — кітайскі гісторык, філосаф, дзяржаўны дзеяч.
Сыма Гуан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1019[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1086[2][3][…] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Сыма Чы[d][5] |
Жонка | Чжан Сі[d] |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, пісьменнік, лексікограф |
Навуковая сфера | гісторыя Кітая |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сыма Цзюнь-шы нарадзіўся ў горадзе Шаньчжоў павета Ся (сучасная правінцыя Шаньсі) у сям'і буйнога саноўніка, у 1038 атрымаў вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Займаў высокія пасады ва ўрадзе, быў членам акадэміі Ханьлінь.
Палітычная дзейнасцьПравіць
Сыма Гуан быў ідэйным правадыром так званай «старой партыі» (цзю дан) — групоўкі, што процідзейнічала рэформам Ван Аньшы.
Сыма Гуан рэфармаваў зямельныя адносіны ў Кітаі. Ён здолеў пераадолець аграрны крызіс, які доўжыўся з VIII стагоддзя, шляхам здачы ў арэнду імператарскіх зямельных уладанняў і падзелу буйных нерэнтабельных прыватных гаспадарак. З гэтага часу Кітай стаў краінай дробных арандатараў.
ФіласофіяПравіць
Галоўны стваральнік неаканфуцыянства Чжу Сі прылічаў Сыма Гуана да самых выдатных мысліцеляў эпохі Паўночнай Сун (960—1127) — «шасці настаўнікаў» — нароўні з Шао Юнам, Чжоў Дуньі, Чэн І, Чэн Хао і Чжан Цзаем.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118972685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Swartz A. Sima Guang // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sima Guang // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).