Сымон Міхайлавіч Белы

(Пасля перасылкі з Сымон Белы)

Сымон Міхайлавіч Белы (1929, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 18 кастрычніка 2005) — беларускі пісьменнік. Заслужаны настаўнік БССР (1968).

Сымон Міхайлавіч Белы
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 ліпеня 1929(1929-07-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 2005(2005-10-18) (76 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Міхась Казіміравіч Белы[d]
Маці Юзэфа Міхайлаўна Міцкевіч[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1929 годзе ў в. Мікалаеўшчына (цяпер — Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886—1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Міхася і Лявона.

Скончыў сярэднюю школу імя Я. Коласа (1952), Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваць у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Пражыў у Радашковічах амаль 50 гадоў, з іх 38 гадоў працаваў у школе. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў. З 1982 г. — пазаштатны карэспандэнт газеты «Мінская праўда». З 2000 г. — карэспандэнт навукова-практычнага часопіса «Изобретатель». Быў карэспандэнтам «Народнай газеты», на месцы жыхарства арганізаваў карэспандэнцкі пункт, які спыніў існаванне пасля смерці заснавальніка. З 1996 г. — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына».

Памёр 18 кастрычніка 2005 года. Пахаваны ў Радашковічах побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.

Творчасць

правіць

На пачатку 1970-х гг. пачаў пісаць нарысы, артыкулы, замалёўкі аб працаўніках сельскай гаспадаркі, вытворчай працы, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Друкаваўся газетах і часопісах: «Полымя», «Маладосць», «Вожык» і інш.

Аўтар кніг «На бацькоўскай зямлі» (1993), «Нам засталася спадчына» (1999), «Родныя карані» (2001). Таксама напісаў кнігу «Коласаў радавод», амаль падрыхтаваў да выдання, але не паспеў выдаць яе пры жыцці, у кнізе шмат унікальных звестак.

Узнагароды

правіць

За дасягнутыя ў педагогіцы поспехі неаднакроць узнагароджаны ганаровымі граматамі, у т.л. граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Указам Прэзідыума ВС БССР ад 22 сакавіка 1968 г. С. Беламу было прысвоена званне Заслужанага настаўніка БССР.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Белы С. М. На бацькоўскай зямлі: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1993. — 190 с., 8 л.іл.