Шыман Канарскі

(Пасля перасылкі з Сымон Канарскі)

Шыман (Сымон) Канарскі (польск.: Szymon Konarski; 5 (17) сакавіка 1808, в. Дабкішкі, Аўгустоўскі павет, Польшча — 27 лютага (11 сакавіка) 1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.

Шыман Канарскі
Нараджэнне 5 сакавіка 1808(1808-03-05)[1]
Смерць 27 лютага 1839(1839-02-27)[1] (30 гадоў)
Месца пахавання
Член у
Дзейнасць журналіст, палітык, афіцэр
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3] і журналістыка[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Са збяднелай шляхты.

 
Малюнак Яна Матэйкі, Шыман Канарскі ў турме, Вільня.

Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 г. нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа»[4]. Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства». Але ў маі 1838 г. Ш. Канарскага арыштавалі. Як вынік — на працягу 1838—1839 гг. пракацілася хваля арыштаў. У вязніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі. У 1840 г. быў схоплены ўдзельнік звязанага з Ш. Канарскім «Дэмакратычнага таварыства» філосаф і медык Мацей Лавіцкі.[5]

Зноскі

  1. а б Szymon Konstanty Józef Ignacy Konarski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Конарский Шимон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. «польскі» мела больш шырокі сэнс, прыналежнасць да тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
  5. Маракоў Л. У. Прадмова // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура правіць

  • Mościcki Н., Szymon Konarski. Warszawa, 1949.