Сымон Малеўскі (польск.: Szymon Malewski) (17591832, Вільня) — правазнаўца, эканаміст фізіякрат; рэктар Віленскага ўніверсітэта (18261832); бацька Францішка Малеўскага.

Сымон Малеўскі
Дата нараджэння 1759[1][2][…]
Дата смерці 1832[1][2]
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Францішак Геранім Малеўскі
Род дзейнасці эканаміст
Альма-матар Галоўная віленская школа
Член у

У 1781 г. паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага; два гады вучыўся ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. У 1785 г. атрымаў ступень доктара філасофіі ў Галоўнай літоўскай школе і стаў настаўнікам матэматыкі ў Вільні. З 1787 гг. — прафесар права і палітычнай эканоміі галоўнай літоўскай школы; паводле іншых звестак, пачаў выкладаць курсы права і логікі з 1793 г.

Быў прыхільнікам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1794 г. атрымаў чын надворнага саветніка. Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі быў упаўнаважаным цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

У 18031809 гг. выкладаў у Віленскім універсітэце палітычную эканоміку. З 1816 г. прафесар эмерыт маральных і палітычных навук. У 18171822 гг. быў рэктарам імператарскага Віленскага ўніверсітэта. Ускосна падтрымліваў дзейнасць студэнцкага Таварыства філаматаў, у якім удзельнічаў яго сын Францішак Малеўскі.

Пахаваны ў вёсцы Тургелях, Салечніцкі раён.

Литература

правіць
  • Simonas Malevskis // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. — Т. XIV: Magdalena— México. — С. 151. (літ.)

Зноскі

  1. а б Szymon Malewski // NUKAT — 2002.
  2. а б Szymon Malewski // MAK
  3. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/malewski-szymon-franciszek/ Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі

правіць