Сымон Шаўцоў (17 красавіка 1911, Случчына — 8 мая 1999, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік.

Сымон Шаўцоў
Дата нараджэння 17 красавіка 1911(1911-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1999(1999-05-08) (88 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 красавіка 1911 г. на Случчыне. У 1916 г. застаўся без бацькі, а ў 1925 г. трапіў у сіроцкі дом у Бабруйску. Скончыў Бабруйскую прафтэхшколу металістаў.

У 1930-х гадоў працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава (Мінск). Стаў займацца літаратурнай творчасцю, быў знаёмы з К. Чорным, В. Мараковым, Ю. Таўбіным. Працаваў у газеце «Калгаснік Беларусі», ажаніўся. У 1934 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ, а ў 1939 г. яго скончыў.

Настаўнічаў у в. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён). Потым служыў у Чырвонай Арміі ў Свярдлоўску. Улетку 1941 г. трапіў на фронт і далей у нямецкі палон. Утрымліваўся ў лагеры для ваеннапалонных у польскіх Кельцах. Быў скіраваны ў школу прапагандыстаў і скончыў адпаведныя курсы ў Вустраве пад Берлінам. Быў накіраваны ў Мінск, працаваў у Генеральным камісарыяце разам з Міхасём Кавылём.

Улетку 1944 г. выехаў з жонкай на Захад. Па вайне жыў у акупацыйных зонах Германіі, дзе ў сям’і нарадзіліся дачка і сын. Настаўнічаў у беларускай школе ў лагеры для перамешчаных асобаў у Мітэнвальдзе. Разам з Я. Кіпелем, С. Жамойдам, М. Сцяпанавым, М. Падлазнікам стварыў Беларускую народную партыю[1]. Прымаў удзел у аднаўленчым XII Пленуме Беларускай цэнтральнай рады 9 мая 1948 г. у Эльвангене (Баварыя)[2].

У 1949 г. з усёй сям’ёй прыбыў у Аўстралію. Жыў у Сіднеі, займаўся грамадскай працай. Падтрымліваў сувязі з беларускімі арганізацыямі. Быў сябрам Беларускага культурна-грамадскага клуба. Аўтар кнігі «Мая Адысея», што пабачыла свет у Вільні ў 1999 г. і складалася з успамінаў, апавяданняў і вершаў.

Памёр 8 мая 1999 г. у Сіднеі, Аўстралія.

Творы правіць

  • Мая Адысея: Успаміны. Апавяданні. Вершы / Сымон Шаўцоў; [Прадм. А. Блажэя]. — Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 1999. — 132, [3] с. — ISBN 9986-9229-5-2.

Артыкулы правіць

  • Аўстралійскія зязюлі // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 388.
  • Бярозка-імігрантка // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 387—388.
  • Вершы // Беларуская думка. — 1997. — № 43. — С. 7 — 8; 1998. — № 44. — С. 17 — 18.
  • Джузэпе Медура // Беларуская думка. — 1998. — № 44. — С. 31 — 32.
  • «І той дзень прыйшоў». Раман Масея Сяднёва // Беларус. — 1988. — № 348. — Чырвень. — С. 6.
  • Каму гарох? // Беларуская думка. — 1995. — № 40. — С. 23 — 30.
  • Мішка // Беларуская думка. — 2005. — № 54. — С. 27 — 28.
  • Пакутлівыя шляхі-дарогі // Беларуская думка. — 1998. — № 45. — С. 31 — 37; 1999. — № 46. — С. 30 — 37; 2000. — № 47. — С. 50 — 52; № 48. — С. 21 — 25; 2001. — № 49. — С. 28 — 35.
  • Сяброўская гутарка ў «Робін Гуд» // Беларуская думка. — 1998. — № 44. — С. 33.
  • Хітрыкі Марфы // Беларуская думка. — 2002. — № 50. — С. 33 — 34.
  • Цётка Марыя // Беларуская думка. — 1994. — № 39. — С. 19 — 25.
  • Шлёма // Беларуская думка. — 1996. — № 41. — С. 25 — 30; № 42. — С. 34 — 37.
  • Я хацеў бы // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 387.

Заўвагі правіць

  1. Кіпель, Я. Эпізоды / Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Ўрбановіч, З. Саўкі. — Нью-Ёрк: Выд-ва газэты «Беларус», 1998. — 305 с., [6] л. іл. — С. 246.
  2. Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 208. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.

Літаратура правіць

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 439. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  • Сьв. памяці Сымон Шаўцоў // Беларуская думка. — 1999. — № 46. — С. 37.
  • Юрэвіч, Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; [Рэд. А. Гардзіенка]. — Мн., 2002. — 242, [1] с. — С. 214. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»; Серыя «Досьледы»). — ISBN 978-5272-10-9.