Сынкавіцкі сельсавет
Сы́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Елка.
Сынкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Елка |
Дата ўтварэння | 31 сакавіка 1967 |
Насельніцтва (2009) | 960 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі Пляцяніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева). Цэнтр — вёска Сынкавічы[1]. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонасельскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 3,8 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.