Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас

горны хрыбет у Цэнтральнай Амерыцы
(Пасля перасылкі з Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас)

Сье́ра-Ма́дрэ-дэ-Ч’я́пас[2] (ісп.: Sierra Madre de Chiapas), Сьера-Мадрэ[2] — горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтральнай Амерыкі, размешчаны ў паўднёвамексіканскім штаце Ч’япас, а таксама на захадзе Гватэмалы.

Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас
Від на хрыбет з Панамерыканскай шашы
Від на хрыбет з Панамерыканскай шашы
15°30′01″ пн. ш. 92°36′01″ з. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеЦэнтральная Амерыка 
Горная сістэмаКардыльеры 
Даўжынякаля 350 км
Найвышэйшая вяршыняТахумулька 
Вышыня4203[1] м 
Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас (Мексіка)
Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрыбет выцягнуты ўздоўж берага ад Тэўантэпекскага перашыйка на паўднёвы ўсход. Яго даўжыня складае каля 350 км, найвышэйшы пункт — 4220[3] м над узроўнем мора (4203[1], вулкан Тахумулька). Складзены пераважна вулканічнымі пародамі. Раён сейсмічна актыўны, у ім часта адбываюцца землетрасенні.

На поўдзень ад хрыбта ляжыць вузкая раўніна ўзбярэжжа Ціхага акіяна. На поўначы знаходзяцца даліна ракі Грыхальва і цэнтральная даліна Ч’япас, якія адлучаюць хрыбет ад плато Ч’япас і высакагор’яў Гватэмалы і Гандураса. На ўсход ад Гватэмалы хрыбет фармуе натуральную мяжу паміж Эль-Сальвадорам і Гандурасам.

Па хрыбце праходзіць асноўны водападзел паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі.

Часам хрыбет называюць проста Сьера-Мадрэ. Іншыя назвы хрыбта можна таксама пачуць каля горада Гватэмала — Сьера-дэ-лас-Нубес (Sierra de las Nubes — воблачны горны ланцуг), на мяжы Гватэмалы з Мексікай — Сьера-дэ-Істакан (Sierra de Istatan).

Прыбярэжныя схілы ў 300—900 гг. н. э. былі населены невялікімі групамі мая; у канцы XV стагоддзя пераважалі ацтэкі. Першыя іспанскія даследчыкі з’явіліся ў 1524 годзе.

Зноскі правіць

  1. а б Tajumulco (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

  • Сье́ра-Ма́дрэ-дэ-Ч’я́пас, Сьера-Мадрэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сье́рра-Ма́дре-де-Чья́пас, Сьерра-Мадре // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Сье́рра-Ма́дре-де-Чья́пас, Сьерра-Мадре // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 462. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сье́рра-Ма́дре-де-Чья́пас // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 650—651. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі правіць