Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт

Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт (англ.: Samuel Abraham Goudsmit; 11 ліпеня 1902, Гаага — 4 снежня 1978, Рына, штат Невада) — амерыканскі фізік-тэарэтык галандскага паходжання. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).

Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт
Samuel Abraham Goudsmit
Goudsmit,Samuel Abraham 1963 Kopenhagen.jpg
Дата нараджэння 11 ліпеня 1902(1902-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1978(1978-12-04)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Тэарэтычная фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Паўль Эрэнфест
Вядомыя вучні Роберт Бэчэр
Вядомы як адзін з аўтараў паняцця спіна, кіраўнік місіі «Алсас»
Член у
Узнагароды Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1977)
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковыя працы прысвечаны квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, пытанням спектраскапіі. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы адкрыццю спіна электрона, здзейсненага сумесна з Джорджам Уленбекам. На працягу многіх гадоў з'яўляўся рэдактарам часопісаў Амерыканскага фізічнага таварыства.

Вучыўся ў Лейдэнскім і Амстэрдамскім універсітэце. З 1927 года выкладаў у Мічыганскім універсітэце (у 1932—1946 гг. прафесар). У 1941—1944 гг. працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1946—1948 гг. прафесар універсітэта Нортуэстэрн. З 1948 года працаваў у Нацыянальнай лабараторыі ў Брукхейвене. У 1925 годзе сумесна з Дж. Ю. Уленбекам прыйшоў да ўяўлення аб спіне электрона.

Зноскі

  1. а б Samuel Abraham Goudsmit // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Samuel Goudsmit // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б S.A. Goudsmit // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Гаудсмит Сэмюэл Абрахам // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в University of Nevada, Reno General Catalog 1978 - 1979 — 1978.
  6. а б https://www.gf.org/fellows/all-fellows/samuel-a-goudsmit/
  7. Goudsmit S., Uhlenbeck G. Ersetzung der Hypothese vom unmechanischen Zwang durch eine Forderung bezüglich des inneren Verhaltens jedes einzelnen Elektrons // NaturwissenschaftenSpringer Science+Business Media, 1925. — Vol. 13, Iss. 47. — P. 953–954. — ISSN 0028-1042; 1432-1904doi:10.1007/BF01558878
  8. а б NNDB — 2002.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць