Сэмюэл Рычардсан
Сэмюэл Рычардсан (англ.: Samuel Richardson; 19 жніўня 1689, Дэрбішыр — 4 ліпеня 1761, Парсанс-Грын) — англійскі пісьменнік, пачынальнік «чуллівай» літаратуры XVIII і пачатку XIX ст.
Сэмюэл Рычардсан | |
---|---|
Samuel Richardson | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1689[1][2], 19 жніўня 1687[3] ці 31 ліпеня 1689[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1761[6][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Англія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, празаік |
Жанр | сентыментальная літаратура |
Мова твораў | англійская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Творчасць
правіцьВядомасць Сэмюэлу Рычардсану прынеслі яго тры эпісталярныя раманы: «Памэла, або узнагароджаная дабрачыннасць» (1740), «Кларыса, або гісторыя юнай паненкі» (1748) і «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (1753). Яго дэбютны твор — гісторыя кахання, заручын і шлюбу пакаёўкі Памэлы і ейнага пана містэра Б. Гэта быў праўдзівы прарыў для свайго часу: упершыню ў англійскай літаратуры раман пра закаханых, падзеленых сацыяльнымі перашкодамі, атрымлівае шчаслівы канец[7].
Акрамя сваёй пісьменніцкай кар’еры, Рычардсан быў аўтарытэтным тыпографам і выдаўцом і выпусціў у свет каля 500 розных прац, шматлікіх газет і часопісаў.
Зноскі
- ↑ а б Samuel Richardson // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel Richardson // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Richardson, Samuel, 1689-1761 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
- ↑ а б Richardson, Samuel, 1689-1761 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ Samuel Richardson // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ З. Каханьскі (2010)
Літаратура
правіць- Dobson, Austin. Samuel Richardson. Honolulu: University Press of the Pacific, 2003.
- Flynn, Carol. Samuel Richardson: A Man of Letters. Princeton: Princeton University Press, 1982.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэмюэл Рычардсан