Сэмюэл Сівал (англ.: Samuel Sewall; 1652—1730) — амерыканскі прававед, адміністратар і рэлігійны дзеяч, пісьменнік.

Сэмюэл Сівал
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1652(1652-03-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1730(1730-01-01)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Henry Sewall[d][4]
Маці Jane Dummer[d][4]
Жонка Hannah Quincy Hull[d]
Дзеці Джозеф Сівал[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці юрыст, суддзя, пісьменнік, бібліятэкар
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Англіі, аднак у раннім узросце быў прывезены ў амерыканскую калонію. Ён пасяліўся ў раёне Бостана, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў кар’еру прававеда, адміністратара і рэлігійнага дзеяча. Стаў сведкам пераўтварэнняў, якія адбываліся ў ходзе развіцця пурытанскага грамадства ад строга рэлігійнага да грамадства з больш шырокім кругаглядам меркантыльных янкі ў калоніях Новай Англіі, з іх стаўленнем да дабрабыту. Яго «Дзённік», які ахоплівае 1674—1729 гг., міжволі рэгіструе гэты пераход.

«Дзённік» Сэмюэла Сівала жывы і захапляючы. Яго аўтар прытрымліваецца ўзораў паэзіі ранняй Новай Англіі (Уільям Брэдфард, Эдвард Тэйлар).

Нататкі Сівала з’яўляюцца кароткімі занатоўкамі яго паўсядзённага жыцця, якія добра і набожна адлюстроўваюць ягоную цікаўнасць да жыцця. Ён робіць запісы аб невялікіх пакупках цукерак для жанчыны, да якой ён заляцаўся, і аб іх спрэчках наконт таго, ці павінен ён прытрымлівацца традыцый арыстакратычных і багатых людзем, напрыклад, насіць парык альбо карыстацца паслугамі рамізніка.

Яго «Дзённік» часта параўноўваецца з англійскім дзённікам Сэмюэла Пэпі, напісаным у той жа самы перыяд.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]