Сэрвач (прыток Віліі)

рака ў Беларусі, прыток Віліі

Сэрвачрака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі.

Сэрвач
Servach river.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 1 105 км²
Расход вады 7,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Сэрвач
 • Вышыня 179 м
 • Каардынаты 55°01′16,79″ пн. ш. 27°33′04,37″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія (Вілейскае вадасховішча)
 • Каардынаты 54°33′11,52″ пн. ш. 27°17′26,89″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Віцебская вобласць, Мінская вобласць
Раёны Докшыцкі раён, Мядзельскі раён, Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Патачанка, Дубенка, Наква, Катлянка. Злева: ручай Сэрвач[1], рэкі Галядза, Зуйка.

На рацэПравіць

 
Рака Сэрвач каля в. Малышкі

Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні ракі Наквы) Зоны адпачынку: Вілейка

АгульнаеПравіць

Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад вёскі Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.

Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.

У басейне ракі азёры Станіслаўскае, Арэхавае, Чорнае і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 61.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 6, 11. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)