Сюзанна Гунарсан

Сюзанна Гунарсан (народжаная Віберг; шведск.: Susanne Gunnarsson, нар. 8 верасня 1963, г. Катрынехольм, Швецыя) — шведская вяслярка на байдарках. Сюзанна ўдзельнічала некалькі разоў на летніх Алімпійскіх гульнях: у 1984 годзе ў Лос-Анджэлесе і ў 1992 годзе ў Барселоне яна выйграла срэбра (1984 г.: Б-4 500 м; 1992: Б-2 500 м), затым у Атланце ў 1996 годзе яна выйграла залаты медаль (Б-2 500 м, разам з Агнетай Андэрсан).

Сюзанна Гунарсан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзілася 8 верасня 1963(1963-09-08)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунарсан таксама ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, дзе яна выйграла дзевяць медалёў: адзін залаты медаль (Б-1 5000 м: Капенгаген 1993 год), тры срэбных (Б-2 200 м: 1995, Б-2 500 м: 1981, Б-4 200 м: 1998), і пяць узнагарод бронзавай вартасці (Б-1 500 м: 1995, Б-2 500 м: 1983, 1995, Б-2 1000 м: 1998 Б-4 500 м : 1981).

Зноскі

  1. Susanne Gunnarsson Праверана 31 студзеня 2021.