Сюнік
Сюнікская во́бласць (арм.: Սյունիքի մարզ) — вобласць у Арменіі, на поўдні краіны. На захадзе мяжуе з Азербайджанам (Нахічэванская АР), на поўдні з Іранам, на ўсходзе з непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай і на поўначы з Ваёцдзорскай вобласцю Арменіі. Адміністрацыйны цэнтр — Капан, гарады — Гарыс, Мегры, Сісіян, Каджаран, Агарак, Дастакерт. Знаходзіцца на частцы тэрыторыі старажытнага армянскага наханга (правінцыі) Сюнік, у позным Сярэднявеччы і ў Новы час (да 1919 года) вядомай пад назвай «Зангезур».
Сюнікская вобласць | |
---|---|
арм.: Սյունիքի մարզ | |
Краіна | Арменія |
Статус | Вобласць |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Капан |
Найбуйнейшыя гарады | Гарыс, Мегры, Сісіян, Каджаран, Агарак, Дастакерт |
Дата ўтварэння | 7 лістапада 1995 г. |
Марзпет | Унан Пагасян |
Насельніцтва (2011) |
141 771[1] (8-е месца) |
Шчыльнасць | 31,46 чал./км² |
Плошча | 4 505 км² |
Код ISO 3166-2 | AM-SU |
Індэкс FIPS | AM08 |
Паштовыя індэксы | 3201–3519 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча вобласці складае 15 % ад тэрыторыі ўсёй краіны, а насельніцтва — 4,7 % (на 2011 год). Тэрыторыя Сюнікскай вобласці складаецца з тэрыторыі былых Гарыскага, Капанскага, Мегрынскага і Сісіянскага раёнаў.
Зноскі
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 29 красавіка 2015. (арм.)
- Інфармацыя на сайце Міністэрства горадабудаўніцтва Арменіі Архівавана 15 ліпеня 2011. (англ.)
- Карта правінцыі Архівавана 11 мая 2008.