Сядзіба (раман)

раман Алеся Аркуша
(Пасля перасылкі з Сядзіба, раман)

«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.

Выданне правіць

Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 года на платформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by[1] Надрукавала кнігу 28.2.2017 года выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» ў выдавецтве EkoPress ў Беластоку (Польшча)[2]. Прэзентацыя папяровага выдання планавана ў маі 2017 года[2].

Сюжэт правіць

Паводле сюжэта рамана, нічога не знікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні — метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.[1]

Водгукі правіць

Пісьменніцы Марыя Роўда і Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным»[2]. Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «метагістарычную прозу»[1].

Электронная версія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажаў лютага 2017 года пляцоўкі kniharnia.by[3].

Зноскі