Завоссе (сядзіба)
Сядзіба Міцкевічаў — сядзіба каля вёскі Завоссе (Баранавіцкі раён). У 1798 г. у сядзібе нарадзіўся выдатны паэт Адам Міцкевіч. Функцыянуе як мемарыял «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Пабудовы адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка.
Сядзіба | |
Сядзіба Міцкевічаў | |
---|---|
![]() Сядзіба Міцкевічаў у Завоссі | |
53°16′43″ пн. ш. 26°06′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Завоссе |
Архітэктурны стыль | народнага дойлідства |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Асноўныя даты | |
1996 — аднаўленне |
|
Вядомыя жыхары | Адам Міцкевіч |
Статус |
![]() |
Гісторыя
правіцьДвор і фальварак, якія належалі сям'і Міцкевічаў, існавалі ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. каля хутара Завоссе (Баранавіцкі р-н). Комплекс вядомы паводле малюнкаў Н. Орды і Э. Паўловіча.
Пасля 1880 г. на месцы сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў кватэрай Адаму Міцкевічу і яго брату. Лямус быў разбураны пазней, а пасля Першай сусветнай вайны ад сядзібы не засталося ніякіх слядоў.
У 1927 г. на месцы колішняга фальварка Завоссе вайсковым падраздзяленнем з Баранавіч устаноўлены помнік паэту (адноўлены ў 1955 г.).
У 1996 годзе сядзіба і прылеглыя тэрыторыі былі адноўлены. Пры рэканструкцыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча помнік паэту быў знесены.
Архітэктура
правіцьВырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Уключае гасподу, афіцыны, гаспадарчыя пабудовы.
Гаспода
правіцьГаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім паўвальмавым саламяным дахам, які на тарцах утвараў невысокія трапецападобныя ашаляваныя шчыты. Вокны прамавугольныя. Галоўны ўваход быў аформлены ганкам пад двухсхільным дахам з трохвугольным шчытом на двух слупах.
Лямус
правіцьНасупраць гасподы знаходзіцца лямус — двухпавярховы прастакутны ў плане будынак (на першым паверсе была камора, на другім — летні жылы пакой), завершаны вальмавым саламяным дахам. Галоўны фасад быў аформлены двух'яруснай галерэйкай.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Завоссе (сядзіба) на сайце Radzima.org
- Завоссе (сядзіба) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Завоссе (сядзіба) на сайце «Архіварта»