Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца)
Сядзіба Талочкаў — колішняя сядзіба ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна.
Славутасць | |
Сядзіба Талочкаў | |
---|---|
52°13′09″ пн. ш. 23°30′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
ГісторыяПравіць
Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах з 1524 года. Размешчана на поўдзень ад в. Малыя Шчытнікі. У актах рэвізій Ракавіца пазначана як каралеўская ўласнасць, але пазней у «Акце рэвізіі Берасцейскага староства» ўжо ўпамінаецца як сядзіба Раманаўскіх-Сакаловых. Пасля Раманаўскіх, сядзібу набыў род князёў Шуйскіх. Верагодна, пры Шуйскіх у Церабуні, што непадалёку ад Ракавіцы, была пабудавана ўніяцкая царква, у падзямеллях якой навечна спачылі продкі Шуйскіх. У 1740 годзе адна з дачок князя Шуйскага выйшла замуж за стольніка Пятра Талочку, і з той пары да Другой сусветнай вайны сядзіба належала па спадчыне заможнаму роду Талочкаў.
Ад ансамбля засталіся рэшткі парку, уязная алея і капліца-пахавальня роду Талочкаў. Пасля вайны капліца была занядбана, у пачатку 1990-х гадоў адноўлена і асвячона.
ЛітаратураПравіць
- Ракавіца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца)
- Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- [ Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца)] на сайце «Архіварта»