Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў (Трокенікі)

Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў — сядзібна-паркавы ансамбль, які знаходзіцца ў в. Трокенікі Астравецкага раёна. Помнік архітэктуры неабарока[1].

Сядзібна-паркавы ансамбль
Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў
Сядзібны дом у 2014
Сядзібны дом у 2014
54°45′14,40″ пн. ш. 25°53′14,42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Трокенікі
Архітэктурны стыль Неабарока
Будаўніцтва 1850
Map

Гісторыя правіць

Сядзіба была створана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на заходняй ускраіне вёскі[2]

Апошні ўладальнік сядзібы — мастак прафесар Мар'ян Богуш-Шышка, які з’ехаў за мяжу.

У савецкі час у будынку змяшчалася праўленне мясцовага калгаса[2]. Цяпер тут знаходзіцца бібліятэка[1].

Планіроўка сядзібы правіць

 
Стайня-вазоўня

Комплекс створаны ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. у в. Трокенікі. Уключае сядзібны дом, службовы флігель, стайні і невялікі парк эканамічнага тыпу[1].

Архітэктура правіць

 
Лесвіца ў сядзібным доме

Сядзібны дом пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з мансардай накрыты высокім дахам з «заломам». Над галоўным уваходам і на тарцах — фігурныя ўвагнута-выпуклыя франтоны, аздобленыя валютамі, люкарнамі. Фасады пазбаўлены дэкору. Аконныя праёмы прамавугольныя[1].

Планіроўка анфіладная. Вітая металічная лесвіца вядзе на мансардавы паверх, які мае выхад на балкон[1].

Парк правіць

Вакол сядзібы быў створаны парк эканамічнага тыпу. Пладовыя сады абмежаваны пасадкамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, каштан)[1].

Парк займае жывапісны пагорак, парэзаны невялікім вадатокам. Парадная частка мае сіметрычнае размяшчэнне[3].

Частка парка за домам на пагорку мела пейзажнае афармленне. Яна з'яўлялася своеасаблівай аглядальнай пляцоўкай з відамі на ручай са стромкімі берагамі. Да яе непасрэдна прылягае рэгулярная частка парка[3]. Яна займае выраўненую тэрыторыю і прадстаўлена некалькімі рознавялікімі баскетамі, у якіх вырошчваліся фруктовыя дрэвы. Маршрут для прагулак праходзіў па добра захаваным ліпавым і конскакаштанавым алеям[3].

Зноскі

Спасылкі правіць