Сядзібна-паркавы ансамбль Рудніцкіх (Асада Дзедзіна)

Сядзібна-паркавы ансамбль Рудніцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаны ў 1810—1820 гадах у в. Асада Дзедзіна (Мёрскі раён) па заказе дваранскага суддзі А. Рудніцкага, архітэктар Віткоўскі. Апошні ўладальнік Вішнявецкі.

Сядзібна-паркавы ансамбль
Сядзібна-паркавы ансамбль Рудніцкіх
55°41′44,64″ пн. ш. 27°29′49,22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Асада Дзедзіна
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Віткоўскі
Заснавальнік Аляксандр Рудніцкі
Будаўніцтва 18101820 гады
Будынкі
сядзібны дом • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000554шыфр 212Г000554
Стан закінуты
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сядзіба ў першай пал. XX ст.

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер

Кампазіцыйны цэнтр комплексу — мураваная гаспода, перад якою быў разбіты пейзажны парк (захаваліся фрагменты). Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. У аздобе фасадаў выкарыстаныя пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы. Планіроўка анфіладна-калідорная. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Гаспадарчыя пабудовы з каменю (1849 г.) размешчаны ва ўсходняй частцы сядзібы.

Гаспода выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць