Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх (Лынтупы)

Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX ст. Створаная на паўднёва-заходняй ускраіне г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна, фарміравалася ў канцы XVIIIXX стст. Першапачаткова належала Гільзенам. Сучасны выгляд набыла пры ўладальніку Ю. Бішэўскім.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх
55°03′08″ пн. ш. 26°18′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Лынтупы
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Архітэктар Тадэвуш Раствароўскі
Заснавальнік Юзаф Бішэўскі
Дата заснавання 1907
Будынкі
сядзібны дом • партэр • мураваны арачны мост • капліца • службовы флігель • бровар • вежа-вяндлярня • службовы будынак • гаспадарчыя пабудовы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000874шыфр 213Г000874
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура правіць

 
Сядзіба

Ансамбль сядзібы падзяляецца на дзве зоны. Парадная зона перад палацам уключае партэр, мураваны арачны мост, капліцу, службовы флігель і бровар. За палацам і ставам размешчаная выцягнутая па папярочнай восі гаспадарчая зона. Цэнтр ансамбля — двухпавярховы мураваны палац (1907 г.) неарэнесанснай архітэктуры. У асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе трох'ярусная чацверыковая вежа. Насычаная архітэктарская пластыка ўключае канеліраваныя калоны, пілястры, анты, рустоўку, ракавіны, атык з балюстрадай і інш. Планіроўка калідорная.

Парк правіць

 
Вежа ў старым парку

Парк пейзажна-рэгулярнага тыпу (плошча 6 га). Насаджэнні згрупаваны па перыметры чатырох ставоў і каналаў паміж імі на р. Лынтупка. Галоўны прамавугольны выцягнуты па папярочнай восі стаў выдзелены каля дома гранітнай набярэжнай са сходамі (набярэжная мела дэкаратыўную скульптуру). У парку растуць Acer saccharinum, елка блакітная (Picea pungens), Juglans cinerea, лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), піхта сібірская (Abies sibirica) і інш. Сярод гаспадарчых пабудоў вылучаецца вежа-вяндлярня з машыкулямі і вокнамі-байніцамі ў рэтраспектыўна-замкавым стылі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць