Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (Галавічполе)

Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага — помнік драўлянага дойлідства пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Галавічполе (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў
53°43′31″ пн. ш. 24°46′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Галавічполе
Архітэктурны стыль неабарока
Архітэктар Лявон Іванавіч Дубейкаўскі
Заснавальнік Ежы Іваноўскі
Дата пабудовы 1935 год
Будынкі
сядзібны дом • флігелі • парк
Стан добры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібны дом па наступных уладальніках часта называюць «домам Валеяк» або Валейкаў, а таксама скажона «домам Вадэйкаў».

Гісторыя правіць

Сядзібны дом пабудаваны ў 1935 годзе

Пры тым, што гэтую пабудову называюць «домам Вадэйкаў», насамрэч дом пабудаваў Ежы Іваноўскі. Менавіта ён у 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя, а Валейкам тым часам належала другая палова. Пасля Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага старога драўлянага, пабудаваў новы дом. А спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1]. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га, імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.

У савецкія часы дом стаў школьным інтэрнатам, а затым стаў уладаннем парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Выкарыстоўваецца як каталіцкая капліца Святога Казіміра.

Архітэктура правіць

 
Сядзібны дом у 1935 годзе

Помнік архітэктуры закапанскага стылю. Яго складаную архітэктурна-пластычную кампазіцыю фарміруюць высокі мансардавы дах цэнтральнага прамавугольнага ў плане зруба, вальмавыя перакрыцці вуглавых алькежаў і мезанінаў. Вынасы пакрыццяў над фасадамі трымаюцца разнымі бэлькамі-кранштэйнамі. Элемент асіметрыі ў аб’ёмную кампазіцыю ўносяць 4-слуповы ганак з трохвугольным франтонам і вуглавая лоджыя. Неашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў.

Але, вядома, што архітэктар будынка Лявон Іванавіч Дубейкаўскі ў той час распрацоўваў так званы "беларускі стыль" і таму магчыма можна лічыць, што сядзібны дом Іваноўскага пабудаваны менавіта ў гэтым архітэктурным стылі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць