Сядзібна-паркавы комплекс Горватаў (Барбароў)

Сядзібна-паркавы комплекс Горватаў — сядзібна-паркавы комплекс, які існаваў у в. Барбароў (Мазырскі раён) ў XIX — першай палове XX стст. Сядзіба была заснавана ў пачатку XIX ст. ў маёнтку I. Горвата на месцы старажытнага замка на высокім правым беразе р. Прыпяць. З 1875 г. належала рускаму купцу Бакуненку. Сядзібны ансамбль уключаў палац, флігелі (не зберагліся), дом аканома (знесены прыкладна ў 2008 годзе[1]) і пейзажны парк.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Горватаў
Сядзіба ў пачатку XX ст.
Сядзіба ў пачатку XX ст.
51°55′27,51″ пн. ш. 29°28′43,68″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Барбароў
Архітэктурны стыль класіцызм, ампір
Заснавальнік I. Горват
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000518шыфр 313Г000518

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр'ер сядзібы
 
Брама

Палац быў узведзены ў стылі класіцызму паводле праекту рыжскага архітэктар Лунэбурга. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём з чатырохкалонным порцікам у цэнтры фасада. Быў накрыты вальмавым дахам. З тарцовага боку да будынку далучалася аднапавярховая аранжарэя. Да месца, дзе знаходзіўся палац, вядзе ліпавая алея, якая пачынаецца мураванай брамай у стылі ампір у выглядзе двух пілонаў, аб'яднаных каванымі весніцамі і завершаных дэкаратыўнымі вазамі. Алея праходзіць праз арачны мост і завяршаецца авальным партэрам.

Дом аканома — аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з чатырохкалонным порцікам. У доме аканома размешчаная Барбароўская васьмігадовая школа.

ПаркПравіць

Парк плошча каля 5 га складаецца з дзвюх частак. На больш нізкім паўднёвым участку, дзе стаяў палац, які трыма бакавымі флігелямі абмяжоўваў парадны двор, пасадкі мелі рэгулярную планіроўку. Больш высокі заходні ўчастак аддзяляецца ад яго лагчынай, па якой праходзіла алея, абсаджаная конскім каштанам звычайным. На берагавым адхоне знаходзіліся мураваная альтанка і капліца-пахавальня (1833 г., не захавалася).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць