Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў (Кухцічы)

Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Сфарміравалася ў першай палове ХІХ ст. у в. Кухчыцы (сучасны пасёлак Першамайск Уздзенскага раёна). У комплекс уваходзілі палац, флігелі і парк з капліцай-пахавальняй графаў Завішаў.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў
53°26′35,62″ пн. ш. 27°09′11,89″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Першамайск (Кухцічы)
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы ХІХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000628шыфр 612Г000628
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва ўцалелых флігелях сядзібы размяшчалася прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.

Архітэктура правіць

Палац правіць

 
Палац на малюнку Н. Орды

Палац знаходзіўся ў маляўнічым парку, на шырокім лузе, акаймаваным ліпавымі алеямі, і уяўляў сабой разгорнутую па фронту трохчастковую кампазіцыю, цэнтрам якой з'яўляўся накрыты вальмавым дахам аднапавярховы П-падобны ў плане аб'ём з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы цэнтральнага аб'ёму франтальнымі каланадамі-галерэямі злучаліся з аднапавярховымі прастакутнымі ў плане флігелямі, накрытымі вальмавымі дахамі.

Пакоі, салоны дома ўпрыгожвалі ляпніна, дубовыя панэлі, старажытная дарагая мэбля, мастацкія зборы ранніх часоў. Быў багаты архіў. У вялікай аранжарэі вырошчваліся розныя кветкавыя і экзатычныя расліны.

Флігелі правіць

 
Бакавы флігель

Флігелі — лаканічнай архітэктуры аднапавярховыя прастакутныя ў плане будынкі, ядром сіметрычнай кампазіцыі якіх з'яўляюцца масіўныя чатырохкалонныя порцікі дарычнага ордара з трохвугольнымі франтонамі. Бутавая муроўка сцен дэкарыраваная атынкаванымі пілястрамі, вуглы раскрапаваныя руставанымі цаглянымі лапаткамі, пад карнізамі дахаў праходзяць паясы сухарыкаў. Галоўныя фасады дэкарыраваныя фрызамі з трыгліфамі. Уваходы ў будынкі — цэнтральны і два бакавыя — вылучаныя высокімі ганкамі. Унутраная прастора распланаваная сіметрычна адносна падоўжнай восі, мае анфіладнае размяшчэнне пакояў.

Капліца-пахавальня правіць

 
Капліца-пахавальня

Капліца-пахавальня — у паўночна-ўсходняй частцы парку. Пабудаваная ў сярэдзіне ХVІ ст. па тыпу сярэдневяковых кальвінскіх збораў (імітацыя Смаргонскага кальвінскага збору). Мураванае кампактнае дванаццаціграннае ў плане збудаванне (таўшчыня сцен дасягае 1,5 м) з конусным шатровым дахам і кубападобнай алтарнай часткай. Галоўны фасад фланкіраваны круглымі ў сячэнні вежамі з шатровымі завяршэннямі. Паміж вежамі размешчаны аб’ём тамбура, вылучаны пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам. У дэкоры будынка выкарыстаныя ляпныя гірлянды, вузкія байніцы, геральдыка. Кутнія сучляненні галоўнага аб’ёму прарэзаныя арачнымі аконнымі праёмамі, сцены апсіды — круглымі люкарнамі. Тамбур перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, зала — плоскай столлю. Алтарнае памяшканне адкрытае ў залу шырокай лучковай аркай. Таксама аркай адкрываюцца ў залу хоры, размешчаныя на другім ярусе тамбура. Інтэр’ер дэкарыраваны карнізам на дэнтыкулах, канеліраванымі пілястрамі. Пад алтаром — крыпта.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць