Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца)

Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў — сядзіба, якая існавала ў другой палове XVIIIXIX стст. ў в. Беніца (Маладзечанскі раён). Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. У комплекс уваходзілі гаспода, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад, ставы. Гаспода пабудаваная ў 17791781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара К. Спампані.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў
Сядзіба ў 1907 годзе
Сядзіба ў 1907 годзе
54°21′05,43″ пн. ш. 26°33′10,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Карла Спампані
Заснавальнік Тадэвуш Коцел
Будаўніцтва 17791781 гады
Стан не існуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Сядзіба Коцелаў на малюнку Н. Орды, 1875

Гаспода ўяўляе сабой драўляны аднапавярховы Н-падобны будынак на высокім падмурку. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі. Галоўны і дваравыя фасады вылучаліся порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокі вальмавы дах быў крыты гонтам. Бакавыя крылы вылучаліся асобнымі ўваходамі з ганкамі, мураванымі з камянёў. Планіроўка сярэдняй часткі будынку мела анфіладны характар (зала баляў, гасцёўня, сталоўка і інш.). Інтэр'еры пакояў былі багата аздобленыя (фігурны паркет, філёнгавыя сцены, лепка). Сцены ўпрыгожвалі шматлікія карціны, абразы, гравюры. У бакавых крылах знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні, інтэр'еры якіх былі больш сціплыя. Гаспода размяшчалася ў невялікім парку.

З ліку гаспадарчых пабудоў вызначаўся драўляны лямус, у стылі якога спалучаліся рысы класіцызму і народнага дойлідства (архітэктар Спампані).

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993

Спасылкі правіць