Сядзібна-паркавы комплекс Ляжэнскіх (Аранчыцы)

Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Ляжэ́нскіх — былая сядзіба ў вёсцы Аранчыцы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі).

Славутасць
Сядзіба Ляжэнскіх
52°27′37,86″ пн. ш. 24°31′22,22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Раён Пружанскі
Заснавальнік Аранскія
Дата заснавання XVIII стагоддзе[1]
Стан не захавалася
Map

Гісторыя правіць

Першую сядзібу збудавалі ў 1560 годзе тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала назву вёска Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу панны Дэрамер дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (у дзявоцтве Дэрамер) дагэтуль знаходзіцца на каталіцкіх могілках Пружан.

Па Ігнацыі Ляжэнскім уласнікамі маёнтку і двару ў Аранчыцах былі:

  • Фердынанд Ляжэнскі (1794—1858), пахаваны ў Пружанах
  • Баляслаў Ляжэнскі (†1917)
  • Павел Ляжэнскі (1880—1945), апошні ўласнік Аранчыц, дзед польскага пісьменніка Цэзарыя Ляжэнскага

Па прыходзе бальшавікоў у 1939 годзе маёнтак быў разрабаваны. У 1943 годзе двор быў падпалены партызанскім аддзелам Арміі Краёвай пад камандаваннем капітана Войцеха Збілюта (польск.: Wojciech Zbilut) падчас сутычкі з немцамі і згарэў дашчэнту.

Апісанне правіць

Двор у Аранчыцах быў прамавугольны, 20x7 м. Дах гонтавы. З адваротнага боку хаты знаходзілася адкрытая веранда. Ганак падтрымлівалі 4 мураваныя калоны.

Маёнтак меў 2 стайні, каменны і драўляны хлявы, кароўнік, стадолу, хату на 4 сям'і, флігель[2].

Сядзібу атачаў парк плошчай 200x300 м з рыбнымі ставамі, пляжам і дзвюма алеямі.

Зноскі

  1. а б аб'ект на сайце Radzima.org
  2. Александр Ильин. * * * // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць