Сядзібна-паркавы комплекс Ромераў (Мажэйкава)

Сядзібна-паркавы комплекс Ромераў — часткова захаваны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя ў Мажэйкаве, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Палац пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі позняга класіцызму. Да нашых дзён захаваліся некалькі іншых пабудоў былой сядзібы рознай ступені захаванасці і рэшткі парку. Сядзіба ўключана ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лідскага раёна, як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1][2]..

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Ромераў
53°43′19″ пн. ш. 24°59′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мажэйкава
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Будынкі
парк • гаспадарчыя пабудовы • флігель • агароджа
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000080шыфр 613Г000080
Map

Гісторыя правіць

 
Лямус

На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў маёнтак Мажэйкава, вядомы з пачатка XVI стагоддзя, быў набыты родам Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут сядзібу[3]. Дачка Рамуальда Кастравіцкага Казіміра выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага і атрымала маёнтак у пасаг. Па адной з версій яе маці была Эмілія Ромер з дваранскага роду Ромераў, па іншай версіі Ромерам быў першы муж Казіміры. У першую чаргу гэтыя спробы «знайсці Ромераў» сярод гаспадароў сядзібы звязаныя з тым, што за сядзібай Мажэйкава замацавалася імя «сядзіба Ромераў»[4], прытым што сапраўднымі ўладальнікамі маёнтка ў XIX стагоддзі, калі і былі выбудаваныя сучасныя будынкі сядзібы, былі Кастравіцкія і Брахоцкія[3]. Апошнім гаспадаром сядзібы быў народжаны тут у 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра[5].

Пад канец XVIII — пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны вялікі мураваны двор. Аляксандр Брахоцкі працягнуў будаўніцтва і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў 1908 — 1910 гадах.

У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што без праектнай дакументацыі, дазволу Міністэрства культуры Беларусі і мясцовага выканаўчага органа праводзіліся рамонтныя работы па абнаўленні фасадаў склада і інтэрната, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці[6].

Цяперашні час правіць

Пасля вайны ў сядзібным доме размяшчаліся дырэкцыя саўгаса і клуб. У 1980-я гады былі праведзены работы па аднаўленні сядзібы, аднак у ходзе работ моцна пацярпеў сядзібны парк, была высечана вялікая колькасць дрэў. У цяперашні час у сядзібе размяшчаецца праўленне сельсавета, а парк належыць мясцоваму саўгасу[3][7].

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы флігель вырашаны ў формах класіцызму[8], замест гонту быў пакрыты бляхай, зроблена ўнутраная перабудова. У левай палове дому змяшчаўся вялікі хол, сцены былі ўпрыгожаны аленімі рогамі і ваўчынымі галовамі. У правай палове — чатыры пакоі, найвялікшым з якіх была сталовая[9].

Двухпавярховы квадратны ў плане лямус размешчаны ў паўночнай частцы сядзібы. Першы паверх мураваны, другі драўляны[8]. Галоўны тарцовы фасад вылучаны порцікам і трохвугольным франтонам.

 
Стайня

Будынак стайні прамавугольны ў плане. Галоўны фасад яго дэкараваны двума двухкалоннымі порцікамі і люкарнамі ў верхняй частца сцен.

Парк правіць

Архітэктурны ансамбль атачае парк плошчай каля 5 га з сіметрычнай рэгулярнай планіроўкай і сажалкі з сістэмай каналаў[7]. Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай алей. Да партэра прымыкаюць 2 рады дэкаратыўных баскетаў. Яшчэ 2 рады баскетаў з пладовымі дрэвамі ўтвараюць паступовы пераход да параднай часткі парку да саду. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, у паўднёва-заходняй частцы парку стаяла незахаваная мураваная альтанка-ратонда. Сярод дрэў пераважае граб, маюцца дуб, сасна, клён, таполя, ясень, яблыня, бяроза, лістоўніца, асіна, ліпа, груша дзічка, трапляюцца экзоты[8].

Зноскі

Спасылкі правіць