Сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў (Краскі)

Сядзіба Сегліцаў — сядзібна-паркавы ансамбль у в. Краскі Ваўкавыскага раёна. Прыклад сядзібна-паркавага мастацтва. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Барыс Лазука назваў палац вышэйшай кропкай у развіцці неагатычнага напрамку ў свецкай архітэктуры Беларусі[1].

Славутасць
Сядзіба Сегліцаў
52°57′38,1″ пн. ш. 24°33′25,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Краскі
Будаўніцтва 1839 — 1905[1]
Будынкі
сядзібны дом • гаспадарчыя пабудовы • парк • сажалка
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000104шыфр 412Г000104
Map

Гісторыя правіць

Сфарміравана ў XIX-пачатку XX стагоддзя.

Савецкі час не пашкадаваў Краскі. У будынку размясціўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. Некаторы час у панскім маёнтку жылі алкаголікі — тут быў лячэбна-працоўны прафілакторый. З часу незалежнасці будынак пачаў развальвацца і стаяў у аварыйным стане. У пачатку 2010 г. расійскі бізнесмен Вадзім Генадзевіч Селіхаў з горада Салехард Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі купіў стары панскі маёнтак за 300 мільёнаў рублёў ($100 тысяч).

Размяшчэнне і склад ансамбля правіць

Размешчана на заходняй ускраіне вёскі на левым беразе р. Зяльвянка. Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Уся тэрыторыя (50,2 га) падзелена на 2 часткі: паўночна-заходнюю, якую займае лесапарк, і паўднёва-ўсходнюю, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх — пейзажны парк. Кампазіцыйны цэнтр — сядзібны дом, арыентаваны галоўным фасадам на поўдзень. Уязную алею перасякае р. Зяльвянка.

Сядзібны дом правіць

Сядзібны дом складаецца з драўлянага аднапавярховага і мураванага аб'ёмаў. Драўляны пабудаваны ў 1839 годзе. Прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з анфіладнай планіроўкай жылых памяшканняў. Да ўсходняга тарца ў 1905 годзе прыбудаваны мураваны аб'ём. У палацы агулам больш за дваццаць пакояў.

Зноскі

  1. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 354. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі правіць