Сялец (Брагінскі раён)
Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Вёска
Сялец
|
ГеаграфіяПравіць
РазмяшчэннеПравіць
У 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
ГідраграфіяПравіць
Рака Брагінка, на ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сеткаПравіць
Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
ГісторыяПравіць
Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 3 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Бярозавік, у пойме ракі Брагінка) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з 1574 года як вёска Сельца ў валоданні князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага[2], а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. У 1609 годзе заснаваны мужчынскі Праабражэнскі і жаночы Дабравешчанскі манастыры (дзейнічалі да 1844 года). У манастырскай бібліятэцы знаходзіліся 102 тамы. З 1609 года дзейнічала Спаса-Праабражэнская царква, у якой знаходзіліся шанаваны абраз Маці Божай з немаўлём (пісаны на палатне), фундушавыя дакументы 1609 года князя Адама і яго жонкі Аляксандры Вішнявецкіх і 1632 года іх дачкі княгіні Крысціны Вішнявецкай, жонкі Мікалая Малінскага.
Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года сяло, знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, царква, капліца, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сялецкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы беларус», працавалі 2 вятракі (з 1909 года і 1927 года), конная крупадрабілка (з 1927 года), 2 гамарні, воўначасальня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 66 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1965 годзе ў скверы ўсталявана скульптура салдата. У 1959 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам калгаса імя Э. Тэльмана. Размяшчаліся клуб, пачатковая школа, бібліятэка, дзіцячы сад.
НасельніцтваПравіць
КолькасцьПравіць
- 2004 год — 101 гаспадарка, 261 жыхар.
ДынамікаПравіць
- 1850 год — 41 двор.
- 1885 год — 195 жыхароў.
- 1897 год — 44 двары, 283 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 57 двароў, 340 жыхароў.
- 1959 год — 661 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 101 гаспадарка, 261 жыхар.
- 2006 год — 100 гаспадарак, 238 чалавек, з якіх 58 ва ўзросце да 16 гадоў, 109 — у працаздольным і 71 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя выхадцыПравіць
- А. І. Шаўчэнка — камісар партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, якая дзейнічала на Вілейшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны.
- У. П. Чапега — беларускі перакладчык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ [1]
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх