Сялец (Бярозаўскі раён)
Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Башты пры яе сутоцы з Ясельдай, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета.
Аграгарадок
Сялец
| ||||||||||||||||||||||
Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасцейшчыны. Знаходзіцца за 6 км ад Бярозы, на паўднёвым беразе вадасховішча Сялец .
Гісторыя правіць
Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 года тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 год, у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, бальніца.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Перад вайной у вёсцы жыло 1699 чалавек у 391 двары[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гадах гітлераўцамі было спалена 264 дамоў, забіта 164 чалавекі[2].
Насельніцтва правіць
- XIX стагоддзе: 1830 — 468 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іудзеяў 176, мяшчан-хрысціян і сялян 286, жабракоў 2[3]; 1878 — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[4]
- XX стагоддзе: 1921 — 997 чал.[5]
Славутасці правіць
- Касцёл Святога Аляксея (1908—1912 г., мураваны).
- Свята-Успенская царква (1865—1870 г., мураваная).
- Капліца Святога Лаўрэнція (XIX ст., мураваная).
Страчаная спадчына правіць
- Уніяцкая царква
Вядомыя асобы правіць
- Аляксандр Акінчыц (1839—1886) — медык, публіцыст, мемуарыст.
- Алесь Разанаў (1947—2021) — паэт, лаўрэат Купалаўскай прэміі (1990).
- Аляксандр Уладзіміравіч Івашкоў (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
- Віктар Пятровіч Супрунчук (нар. 1949) — беларускі пісьменнік.
- Эліяху бен Шлома Залман (1720—1797) — яўрэйскі рэлігійны дзеяч .
Таксама з мястэчка паходзяць продкі Уладзіміра Высоцкага[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сэ́лец.
- ↑ а б Селец (руск.)
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ↑ Sielec (22) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 529.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ Мікалай Пейган. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага Архівавана 5 кастрычніка 2013. // «Маяк», 30 снежня 2009.
Літаратура правіць
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- М. Пейган. Аспекты рэлігійнага жыцця сяла Сялец // «Гiстарычная брама» № 1 (5), 1998.
- М. Пейган. Што ў імені тваім… // «Маяк» № 45, 1997.
- М. Пейган. Хто нас вучыў, хто нас лячыў… // «Маяк» № 62, 1997.
- Sielec (22) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 529.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сялец (Бярозаўскі раён)