Аван

сяло ў марзе Арагацотн Арменіі
(Пасля перасылкі з Сяло Аван)

Аван (арм.: Ավան) — сяло ў цэнтры марза Арагацотн у Арменіі. Сяло размешчана за 6 км на поўнач ад сяла Кош і за 24 км на паўночны захад ад цэнтра марза (вобласці) — Аштарака. На поўнач ад вёскі знаходзіцца плато гары Арагац. На захад ад вёскі размешчана сяло Лернарот, але каб да яго патрапіць трэба праехаць праз сяло Кош, якое размешчана за 6 км на поўдзень ад сяла і з’яўляецца адзіным выхадам у астатні свет, бо на поўнач ад вёскі больш населеных пунктаў няма, далей ідзе гара Цірынкатар, а за ёй Арагац. Сяло характэрна тым, што асноўнае насельніцтва вёскі складаюць езіды. Езіды найбуйнейшая этнічная меншасць ў Арменіі.

Сяло
Аван
Ավան
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 680 м
Насельніцтва
915 чалавек (2001)
Часавы пояс
Аван на карце Арменіі
Аван (Арменія)
Аван
Аван (Арменія)
Аван
Царква Ціранавор, 588—597 гады