Сямейскія
Сямейскія - этнаграфічная група рускага народа, нашчадкі пераселеных у Забайкалле (Бурацію) старавераў, якія бяжалі ад ніканаўскіх рэформ у Рэч Паспалітую (Старадуб’е і Ветку). Пасля далучэння гэтых тэрыторыя да Расіі гэтыя стараверы былі сасланы ў Сібір для забеспячэння хлебам Нерчанскіх рудакопаў.
Сямейскія, хоць і трымаліся адасоблена, аднак часта дапускалі шлюбныя сувязі з навакольным насельніцтвам пры ўмове прыняцця апошнімі стараверскай веры. Такім чынам праходзіла ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне рускай і бурацкай культур.
У гаворках сямейскіх адчувальны беларуска-украінскі ўплыў[1]. У цяперашні час колькасць сямейскі ацэньваецца прыкладна ў 100 тысяч чалавек[2]. Жывуць у асноўным у Бураціі (у Бічурскім, Мухаршыбірскім, Тарбагатайскім аймаках), а таксама ў Чыцінскай вобласці і на Далёкім Усходзе.
Зноскі
- ↑ "Семейские" - старообрядцы - ФирнТрэвел Архівавана 9 кастрычніка 2007.
- ↑ Семейские — Музейный портал «История и культура народов Сибири и Дальнего Востока Архівавана 13 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Селищев А. М. Забайкальские старообрядцы. Семейские (руск.). — Иркутск, 1920.
- Н.И. Дорофеева. Л.Е. Элиасов. О семейских и их песнях // Русские народные песни Забайкалья. Семейский распев (руск.). — М., 1989. — С. 2 – 7.
Спасылкі
правіцьУ іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Семейские(руск.) |