Сямя́нка, се́мячка[1][2] — аднанасенны плод пакрытанасенных раслін, утвораны двума або некалькімі пладалісцікамі, з тонкім скурыстым каляплоднікам, што лёгка аддзяляецца ад насення. Тыповая сямянка — плод складанакветных, напрыклад, сланечніка. Часам на сямянках утвараюцца крылападобныя вырасты, чубкі, кручочкі, якія спрыяюць іх распаўсюджванню.

Сямянка з чубком дзьмухаўца лекавага.

Зноскі

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць