Сямёнавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сямё́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сямёнавічы.

Сямёнавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Уздзенскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сямёнавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 559
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 4 лютага 1939 года ў склад Негарэльскага сельсавета Дзяржынскага раёна перададзены 5 населеных пунктаў (пасёлкі Гарадзілава, Загацце, Зуброўшчына, Зубрэвічы і Цагельнае)[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У 1974 годзе скасаваны пасёлкі Сямёнавічы I і Сямёнавічы II (зліліся з вёскай Сямёнавічы)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уздзенскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сямёнавічы, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Пад’ельнікі, Падсадскія, пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск) і Нёманскага (5 населеных пунктаў: вёскі Броды 1, Броды 2, Кухцічы, Ракашычы і пасёлак Здаровец) сельсаветаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1559 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.