Сямён Іванавіч Азараў

Сямён Іванавіч Азараў (18 (31) студзеня 1909 — 8 мая 1942) — удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 298-га стралковага палка 186-й стралковай дывізіі 14-й арміі Карэльскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), падпалкоўнік.

Сямён Іванавіч Азараў
Дата нараджэння 18 (31) студзеня 1909(1909-01-31)
Месца нараджэння в. Вілейка, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 8 мая 1942(1942-05-08) (33 гады)
Месца смерці наваколлі Кесценьгі, Лаўхскі раён, Карэла-Фінская ССР, СССР [2]
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19281942
Званне
Падпалкоўнік
Камандаваў 298-ы стралковы полк
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна, 1939-1940
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Вілейка Магілёўскай губерні (цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям'і. Беларус. Сябра ВКП(б) з 1937 года. Скончыў 7 класаў.

У Чырвонай Арміі з 1928 года[3]. З 1931 года, пасля заканчэння Ленінградскай ваеннай пяхотнай школы, служыў у стралковых частках на Крайняй Поўначы.

Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939-40 гадоў, камандзірам стралковага батальёна[3].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Яе пачатак капітан Азараў С. І. сустрэў у перыяд службы ў штабе 14-й арміі.

У ліпені 1941 года ў савецкае Запаляр'е ўварваліся буйныя сілы гітлераўскай арміі «Нарвегія». На цяжкіх кровапралітных баях на мяжы ракі Заходняя Ліца двум стралковым дывізіям 14-й арміі ўдалося спыніць прасоўванне праціўніка. Але ў верасні 1941 года фашысцкія войскі аднавілі наступ, над горадам-портам Мурманскам1985 года — горад-герой) навісла пагроза захопу. У гэтыя дні з добраахвотнікаў, байцоў народнага апалчэння Мурманска была сфарміравана 186-я (Палярная) стралковая дывізія. Дасведчаны афіцэр-франтавік С. І. Азараў быў прызначаны камандзірам 298-га стралковага палка гэтай дывізіі.

На вераснёўскіх баях на Заходняй Ліцы новае злучэнне разам з іншымі дывізіямі 14-й арміі трывала закрыла фашыстам шлях на Мурманск. У наступных баях канца 1941 года на кесценьгскім і маселыскім напрамках камандзір палка Сямён Азараў праявіў сябе энергічным, валявым начальнікам, бясстрашным ваяром і ўмелым арганізатарам баявога калектыву.

Загінуў у баю на тэрыторыі Карэліі[3].

Падпалкоўнік Азараў С. І. пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Сасновы Лаўхскага раёна Карэліі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1943 года за ўмелае камандаванне палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства падпалкоўніку Азараву Сямёну Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

УзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

Зноскі

  1. Цяпер Чавускі раён, Беларусь
  2. Цяпер Рэспубліка Карэлія, Расія
  3. 3,0 3,1 3,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — С. 29.

ЛітаратураПравіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 26. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

СпасылкіПравіць

Сямён Іванавіч Азараў на сайце «Героі краіны»(Праверана 10 лютага 2012)