Сямён Іванавіч Гальшанскі
Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — 1433) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне[1].
Сямён Іванавіч Гальшанскі | ||||
---|---|---|---|---|
![]() «Гіпацэнтаўр» | ||||
|
||||
Папярэднік | Уладзімір Іванавіч | |||
Пераемнік | Юрый Гальшанскі | |||
|
||||
Папярэднік | - | |||
Нараджэнне | невядома | |||
Смерць | 1433 | |||
Род | Гальшанскія | |||
Бацька | Іван Гальшанскі | |||
Дзеці | гл. тэкст |
БіяграфіяПравіць
Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча.
Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»).
У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі.
Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага[1].
27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам.
Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта.
Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску[1].
Сям’яПравіць
Жонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага).
РадаводПравіць
Васіліса | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй кн. вязынскі | Соф’я | Юрый | Януш кн. дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Іван | Васіліса | Фёдар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Даніл | Януш | Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр? | Юрый | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Іван | Сямён Люты | Глеб? | Павел | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Аляксандр | Ганна | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Васіль | Ядвіга | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульяна | Ганна | Аляксандра | Марыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Юліянія | Барбара | Соф'я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Юрый | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | Сямён | Таццяна | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Сямён кн. трабскі | NN дачка | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
- Puzyna J. O poczodzeniu kniazia Fedka Nieświskiego. Miesiecznik Heraldiczny. 1911. № 5-6.
- Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Gertruda Małaczyńska. Holszański Szymon (Semen) h. Hippocentaurus (zm. 1433) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961.— Tom IX/4, zeszyt 43.— S. 590—591. (польск.)