Сямён Іванавіч Мажайскі

Сямё́н Іва́навіч Мажа́йскі (руск.: Семён Ива́нович Можа́йский; ? — каля 1505) — падручны князь літоўскіх і маскоўскіх вялікіх князёў.

Сямён Іванавіч Мажайскі
Смерць 1508
Род Рурыкавічы
Бацька Іван Андрэевіч[d]
Дзеці Васіль Сямёнавіч Мажайскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З роду Мажайскіх, сын Івана Андрэевіча Мажайскага і княжны з Варатынскіх. Таксама, як і бацька, Сямён служыў Вялікаму княству Літоўскаму. У 1500 перайшоў у падданства Маскоўскай дзяржавы разам з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель і Любеч. Неўзабаве пасля гэтага ён памёр.