Сямён Адамавіч Яроцкі

Сямён Адамавіч Яроцкі (3 лютага 1903, в. Капланцы, Бярэзінскі раён — 20 сакавіка 1968) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Сямён Адамавіч Яроцкі
Дата нараджэння 3 лютага 1903(1903-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1968(1968-03-20) (65 гадоў)
Грамадзянства
Званне маёр[1]
Камандаваў партызанскімі атрадам, брыгадай
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

З 1924 года на культурна-асветніцкай, адміністрацыйна-гаспадарчай і партыйнай працы, з 1939 2-і сакратар Жлобінскага, Бярозаўскага РК КП(б)Б[2].

З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце. З восені 1941 адзін з арганізатараў падпольнай групы ў Бярэзінскім раёне. У маі — лістападзе 1942 і маі 1943 — ліпені 1944 камандзір 345-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — маі 1943 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады, адначасова член Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б, у ліпені — жніўні 1943 камандзір Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы, у снежні 1943 — чэрвені 1944 сакратар Бярозаўскага падпольнага РК КП(б)Б[2].

З 1945 на партыйнай працы[2].

Зноскі

  1. https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_uchet_officer12581788/
  2. а б в г Яроцкий Семён Адамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719-720. — 737 с.