Сямён Алелькавіч
Сямён (Сімяон) Алелькавіч (1420[5], Слуцк — 1470, Кіеў) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470).
Сямён Алелькавіч | |
---|---|
![]() Князь Сямён Алелькавіч | |
Дата нараджэння | не пазней за 1420 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1470[1][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алелька Уладзіміравіч[3] |
Маці | Настасся Васілеўна[d][4] |
Жонка | Марыя з Гаштольдаў[d] |
Дзеці | Соф’я Сямёнаўна[d], Васіль Сямёнавіч[d] і Аляксандра Сямёнаўна[d] |
![]() |
Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча. Быў жанаты з Марыяй, дачкой ваяводы віленскага Я. Гаштольда, фактычнага кіраўніка ўраду ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў ва ўдзел Кіеўскае княства, праводзіў самастойную палітыку, ваяваў з крымскімі татарамі, падтрымліваў цесныя сувязі з Малдаўскім княствам, генуэзскімі калоніямі і княствам Феадора ў Крыме. Сваю дачку выдаў замуж за вял.кн. цвярскога Міхаіла Барысавіча[6], а сястру Еўдакію (у 1463) — за гаспадара малдаўскага Стэфана III Вялікага. Выстаўляўся князямі і баярамі ВКЛ кандыдатам на вялікакняскі сталец. Вёў будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў Кіеве. Пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра. Пасля смерці Сямён Алелькавіча Кіеўскае княства пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з дачкой Яна Гаштольда Марыяй[7][8].
Меў дзяцей:
- Канстанцін Алелькавіч
- Васіль Алелькавіч (†1495)[9]
- Соф'я Сямёнаўна Алелькаўна (†7.02.1483)[9]
- Аляксандра[10] (нар. да 1471-?), жонка кн. Фёдара Іванавіча Яраславіча
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 19.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 329.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 161, 327–328, 329.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 328.
- ↑ Паведамляецца, што Сямён быў ахрышчаны ў 1420 у Слуцку, верагодна што і нарадзіўся ў тым жа годзе і месцы.
- ↑ Апошні вял.кн. цвярскі, у 1485 збег у ВКЛ — Вялікае княства Цвярское была далучана Іванам III да Маскоўскай дзяржавы.
- ↑ W. Semkowicz. Gasztołd Jan (Iwaszko) / Polski Słownik Biograficzny.— Kraków, 1948-58.— t. 7.— S. 298 (польск.) reprint
- ↑ Gasztoldowie (01) Архівавана 23 кастрычніка 2013. (польск.)
- ↑ а б Książęta Olelkowicze Słuccy Архівавана 21 кастрычніка 2013. (польск.).
- ↑ Anna Krupska. Olelkowicz Semen (ok. 1420—1470)… S. 746