Сямён Варфаламеевіч Іваноў

Сямён Варфаламеевіч Іваноў (27 красавіка 1880, в. Даніловічы, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 8 чэрвеня 1955) — савецкі дзяржаўны дзеяч.

Сямён Варфаламеевіч Іваноў
Нараджэнне 27 красавіка 1880(1880-04-27)
Смерць 8 чэрвеня 1955(1955-06-08) (75 гадоў)
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Даніловічы Данілавіцкага воласці Ельнінскага павета Смаленскай губерні ў сям’і селяніна. Скончыў 4-гадовую земскую школу. З 16-гадовага ўзросту працаваў цесляром, затым мулярам. У 19001901 гадах працаваў у Маскве ў электратэхнічнай канторы «Н. Глебаў і К».

У 1901 годзе прызваны на ваенную службу. Праходзіў яе ў міннай роце Кранштацкай крэпасці да 1906 года. У 1904 годзе ўступіў у РСДРП. За ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны. Пасля ўцёкаў займаўся прафесійнай рэвалюцыйнай дзейнасцю ў Лібаўскай ваеннай арганізацыі. У 1907 годзе быў арыштаваны і асуджаны на 15 гадоў катаргі. Адбываў пакаранне ў Смаленскай катаржнай турме. У сакавіку 1917 года пасля вызвалення працаваў старшынёй Данілавіцкага валаснога выканкама Смаленскай губерні. Дэлегат II Усерасійскага з’езда Саветаў.

З лістапада 1917 года па снежань 1918 года старшыня Смаленскага губвыканкама, затым Аблвыкамзаха. Адначасова ўзначальваў Губкам РКП (б). 25 чэрвеня 1918 года падчас сустрэчы з прадстаўніком Белнацкама Фабіянам Шантыром Сямён Іваноў заявіў, што «пра аддзелы Беларускага Нацыянальнага Камісарыята ў правінцыі не можа быць і гутаркі і ўвогуле ў Смаленску не павінна быць нічога беларускага». Але ўжо ў студзені 1919 года пры абвяшчэнні БССР С. В. Іваноў узначаліў Камісарыят унутраных спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, разам з іншымі членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

З лютага па чэрвень 1919 года — намеснік старшыні ЦВК ЛітБел. У чэрвені 1919 года — верасні 1920 года старшыня Смаленскага губвыканкама і сакратар губкама РКП (б). У кастрычніку 1920 года пераведзены ў Цвярскую губерню, дзе працаваў намеснікам старшыні губвыканкама. З чэрвеня 1922 года намеснік дырэктара Шлісельбургскага парахавога завода. У кастрычніку 1922 года прызначаны намеснікам старшыні Паўночна-Заходняга рыбнага бюро.

Са снежня 1923 года па красавік 1920 г. намеснік кіраўніка трэста «Донвугаль», з красавіка 1926 г. па люты 1930 года кіраўнік Паўднёваруднага трэста ў г. Харкаве. У лютым 1931 года прызначаны начальнікам горнаруднага сектара ВСНГ СССР. У 1935 года узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за вытворчыя дасягненні. У жніўня 1936 года пераведзены на працу ў «Главуголь», дзе ўзначальваў аддзел «Урал-Кузбас».

У кастрычніку 1937 года прызначаны в. а. дырэктара навукова-даследчага інстытута ў г. Туле. З кастрычніка 1939 года па жнівень 1941 года начальнік аддзела падсобных прадпрыемстваў Галоўшахтабуда. У верасні 1941 — лістападзе 1942 года працаваў начальнікам аддзела падсобных прадпрыемстваў трэста «Чалябінскбуд». З лютага 1944 года да сыходу на пенсію ўзначальваў бюро рацыяналізацыі і вынаходніцтва ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце вугальнай прамысловасці. Памёр у 1955 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць