Пётр Сенька Гедыгольдавіч

(Пасля перасылкі з Сямён Гедыголдавіч)

Пётр Сенька Гедыгольдавіч (згадваецца з 1429 — красавік 1451) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).

Пётр Сенька Гедыгольдавіч
 
Смерць 1451
Дынастыя Гедыгольдавічы[d]
Бацька Юрый Гедыгольд
Жонка Мілохна[d]

Валодаў маёнткамі Вішнева, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім павеце, Мір і Свержань у Новагародскім павеце[1].

Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.

Быў жанаты з Мілохнай.

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Гедыгольд // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 522.

ЛітаратураПравіць