Сямён Львовіч Абугаў


Сямён Львовіч Абугаў (30 снежня 1877, БеразіноМінская губерня3 мая 1950) — расійскі жывапісец і педагог родам з Беларусі.

Сямён Львовіч Абугаў
Імя пры нараджэнні Шымон Лейбавіч Абугаў
Дата нараджэння 30 снежня 1877(1877-12-30)
Месца нараджэння Беразіно Мінскай губерні, Расійская імперыя
Дата смерці 3 мая 1950(1950-05-03) (72 гады)
Месца смерці Ленінград, СССР
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг РасііСцяг СССР
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт
Вучоба Адэская малявальная школа, вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Дзмітрый Кардоўскі, Уладзімір Макоўскі
Уплыў на Натан Воранаў
Член у

Біяграфія

правіць

У 1900 годзе скончыў Адэскую малявальную школу. Па яе заканчэнні паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Займаўся ў Дзмітрыя Кардовского і Уладзіміра Макоўскага. У 1908 годзе атрымаў званне мастака жывапісу за карціну «Мацярынства».

Удзельнік выстаў з 1908 года. Пісаў партрэты, пейзажы. У 1918 годзе ўдзельнічаў у афармленні да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі вуліц Васільеўскага вострава. З 1920 пераважна займаўся педагагічнай дзейнасцю, спачатку ў мастацкіх школах і студыях Ленінграда, а з 1932 года ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў. Прафесар з 1939 года.

Яго творы знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах у Расіі і за мяжой.

Памёр 3 мая 1950 года ў Ленінградзе на семдзесят трэцім годзе жыцця. Пахаваны на габрэйскіх Праабражэнскіх могілках Ленінграда[1].

Вядомыя вучні

правіць

Зноскі