Сямён Львовіч Халіпскі

Сямён Львовіч Халіпскі (10 красавіка 1938, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР — 1 ліпеня 2011) — беларускі баскетбольны трэнер[1], заслужаны трэнер СССР. Быў прызнаны найлепшым трэнерам за 80-гадовую гісторыю айчыннага баскетбола.

Баскетбол
Сямён Львовіч Халіпскі
Нарадзіўся 10 красавіка 1938(1938-04-10)
Памёр 1 ліпеня 2011(2011-07-01) (73 гады)
Грамадзянства

Кар’ера правіць

Кіраваў маладзёжнай і другой зборнай СССР, а ў перыяд суверэннага баскетбола — нацыянальнай зборнай Беларусі (1993—1995).

Узначалены ім мінскі «Гарызонт» заваёўваў сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны. Працаваў асістэнтам у клубе «Бярэзіна»-РЦАР[2].

Сярод яго гадаванак — алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая[3].

Зноскі

  1. Семен Халипский
  2. Памёр вядомы баскетбольны спецыяліст Сямён Халіпскі
  3. Памёр вядомы баскетбольны трэнер Сямён Халіпскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.