Сямён Майсеевіч Ліўшыц
Сямён Майсеевіч Ліўшыц (1885, Мінск — 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1934), дацэнт (1935). Адзін з першых арганізатараў рэнтгеналагічнай службы ў Беларусі; арганізаваў і ўзначаліў першую кафедру рэнтгеналогіі.
Сямён Майсеевіч Ліўшыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | ліпень 1938 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, рэнтгенолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў медыцынскі факультэт Москоўскага ўніверсітэта (1909). Выкладчык курсу рэнтгеналогіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1922—1933). Першы загадчык кафедры рэнтгеналогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1938).
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАпублікаваў больш за 15 навуковых прац, асобныя — за мяжой.
Унёс значны ўклад у падрыхтоўку рэнтгенолагаў для Беларусі, узначаліў цэнтральны рэнтгенаўскі кабінет пры 1-й савецкай бальніцы, 1928, дзе вялася падрыхтоўка спецыялістаў-рэнтгенолагаў праз інтэрнатуру.
Асобныя працы
правіць- «Успехи рентгенотерапии», 1925;
- «Рентгенодиагностика легочного туберкулеза», 1928;
- «Рэнтгенадыягностыка храшчнага апендыцыта», 1934
- «Рентгенодиагностика первичного рака легких», 1936;
- «Рентгенодиагностика язвы желудка», 1937;
- «Рентгеноскопия спинального глиоза», 1937
- «Рентгенотерапия раков кожи», 1939
Сям’я
правіцьЖонка С. Ліўшыца загінула ў гета, а дачка, не падобная на яўрэйку, бегла з гета, была сагнана ў Германію. Пасля вайны скончыла Ленінградскі медінстытут. Ларыса Сямёнаўна працавала выдатным рэнтгенолагам у 3-й бальніцы Мінска[1].
Зноскі
- ↑ Старая фотография (руск.)
Літаратура
правіць- Сосина Б. М. Семен Моисеевич Лившиц: [Некролог] //Мед. журн. БССР. — 1938. — Ms 7-8. — С. 127
Спасылкі
правіць- [https://web.archive.org/web/20160312102520/http://www.bsmu.by/page/55/3207/ Архівавана 12 сакавіка 2016. Лившиц Семен Моисеевич (1885-07.1938)] (руск.)