Сямён Сцяпанавіч Навумовіч

вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі

Сямён Сцяпанавіч Навумо́віч[1] (нар. 15 лютага 1922, Копысь) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар.

Сямён Сцяпанавіч Навумовіч
Дата нараджэння 15 лютага 1922(1922-02-15) (98 гадоў)
Месца нараджэння Копысь, Аршанскі павет Віцебская губерня РСФСР
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера траўматалогія, артапедыя
Месца працы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Копысі Аршанскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Оперативное лечение несросшихся переломов и ложных суставов шейки бедра».

Навуковая дзейнасцьПравіць

С. С. Навумовічу належаць навуковыя працы па эксперыментальным пратэзаванні, хірургічнай дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, пераломах і вывіхах шыйкі сцягна, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту, скаліёзу і інш.

Аўтар шэрагу патэнтаў[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць