Сямён Ціханавіч Абрамаў

Сямён Ціханавіч Абра́маў (нар. 25 чэрвеня 1936, в. Слабада, Гжацкі раён, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў СССР з 1970 года. Працуе ў галіне станковага жывапісу, графікі і манументальнага мастацтва.

Сямён Ціханавіч Абрамаў
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1936(1936-06-25) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d], графіка і манументальнае мастацтва
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Слабада Смаленскай вобласці. У 1957 годзе скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, дзе праходзіў навучанне пад кіраўніцтвам М. Вядзенскага. Дыпломная праца — графічная кампазіцыя «На рэпетыцыі»[1]. З 1957 па 1958 год выкладаў маляванне і чарчэнне ў сярэдняй школе горадзе Кызыл, Тувінскай АССР.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[2].

Жыве ў горадзе Бабруйск[1].

Творчасць правіць

З 1961 года бярэ ўдзел у мастацкіх выставах рознага ўзроўню[3]. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта, акварэлі, манументальна-дэкаратыўным мастацтве[2].

Сярод яго твораў — «Восеньскі матыў» (1964), «Тут стаялі да смерці» (1965), «Горны паток. Саяны» (1966), «Заўсёды на варце» (1967), мазаіка «Сэрца на далоні» на фасадзе бабруйскай бальніцы імя Марзона (1968), «На Бабруйскім суднарамзаводзе», «Судак. Генуэзская крэпасць» (1969), «Беларускі шынны» (1970)[1].

Цыклы жывапісных карцін «Сталіцы» і акварэляў «Рэха вайны», «Новы Бабруйск», «На варце мірнага неба»; серыя, прысвечаная 200-годдзю А. С. Пушкіна; палотны «Раніца на Капры», «Свята працы на Енісеі», «Восень у гарах», вітражы для прафілакторыя завода «Фермаш» і шыннага завода ў Бабруйску, габелен «Сказ аб Бабруйску»[2].

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Чалябінскай карціннай галерэі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь у Мінску[2].

Зноскі

  1. а б в Абрамов Семён Тихонович // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
  2. а б в г Абрамаў Сямён Ціханавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/abramov-st-1938

Літаратура правіць

  • Абрамов Семён Тихонович // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
  • Абрамаў Сямён Ціханавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць