Сянна (рака)

рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Сянна́[1][2] — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Сянна
Характарыстыка
Даўжыня 59 км
Басейн 543 км²
Расход вады 3,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне ускраіна вёскі Кліны
 • Каардынаты 53°31′09,80″ пн. ш. 31°42′42,35″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне 3 км ад вёскі Ушакі
 • Каардынаты 53°28′43,78″ пн. ш. 31°13′45,85″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Чэрыкаўскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва Сянна балцкага паходжання.

Такога ж паходжання і назва другой ракі Сянна (на Падняпроўі ля Магілёва), Сенета (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы), возера Сенніца (у вярхах ракі Ловаць).

Гэтыя назвы паходзяць ад балцкага гідранімічнага кораня Sain-[3]. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[5].

Ад кораня Sin-, які з’яўляецца варыянтам кораня Sain-, паходзяць рачныя назвы Сінія (прыток бярэзінскай Свіслачы), *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[6], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы). Апошнія дзве значаць «Павольная балацінная (рака)». Паблізу ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[7].

Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда.

Корань аформлены з падваеннем -нн- таксама ў назвах рэк Лонна (тройчы на Падзвінні), Клінна (прыток сожскай Іпуці).

Значэнне рачной назвы Сянна можна перадаць як «Ціхая (рака)».

Водаапісанне

правіць

Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцна звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, ніжэй вёскі Пільня Чэрыкаўскага раёна пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Берагі стромкія і ўмерана стромкія.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў.

Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур’я (злева) і До́машня[8], Рэкта (справа).

Крыніцы

правіць
  1. ЭПБ 1986.
  2. Блакітная 1994.
  3. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 47.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. — Bern / München, 1959 / 1969. — C. 890—891.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 207.
  7. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. — Москва, 1989. — С. 65.
  8. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 203. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць