Сяргеевіцкі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Сярге́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сяргеевічы.
Сяргеевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сяргеевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 29 чэрвеня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Цітвянскага сельсавета перададзены пасёлак Праўдзінскі[1]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Праўдзінскага пассавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.